На пажары ў інтэрнаце Мінска эвакуіравалі больш за 100 чалавек

7 февраля 2022

Больш за сотню чалавек, 20 з якіх дзеці, эвакуіраваны ў выніку  пажару ў інтэрнаце Мінска. Раніцай ад жыхароў паступіла паведамленне аб узгаранні па вуліцы Малініна. На месца здарэння выехалі падраздзяленні МНС. У ходзе праверкі было ўстаноўлена, што ў выніку пажару ў жылым пакоі блока пашкоджана маёмасць. Прычыны здарэння  высвятляюцца. Сярод асноўных версій ўзнікнення - кароткае замыканне электраразеткі ў пакоі.