"Бізнес-дні ў Гомелі"

28 октября 2017

Прадстаўнікі 21 краіны сабраліся ў Гомелі, каб прыняць удзел у міжнародным мерапрыемстве "Бізнес-дні ў Гомелі". У праграме - сесіі, майстар-класы, наведванне прадпрыемстваў Гомельскай вобласці. Удзельнікі абмяркоўваюць аспекты вядзення бізнесу ў нашай краіне, перспектывы свабодных эканамічных зон, а таксама ўзаемасувязь рэгіянальных брэндаў і развіццё індустрыі гасціннасці. Арганізатарамі форуму з'яўляецца Гомельскае аддзяленне Беларускай гандлёва-прамысловай палаты. З генеральным дырэктарам - Марынай Філонавай - пагутарыла Вольга Халадовіч.