На пажары ў Мінску загінуў мужчына

5 декабря 2017

Моцны дым з будаўнічай бытоўкі заўважылі прахожыя і выклікалі ратавальнікаў. Калі пажарнікі прыбылі на месца здарэння, бытоўка была ахоплена полымем - успыхнула драўляная абіўка. У памяшканні ратавальнікі знайшлі саракасямігадовага мужчыну без прыкмет жыцця. Асноўная версія здарэння - неасцярожнае выкарыстанне агню.

Трагедыяй мог скончыцца і пажар у Капылі: у палаючым доме аказалася закрытай сямейная пара. Агонь хутка ахапіў веранду і пачаў прабірацца ў дом. На просьбу аб дапамозе адгукнуўся прахожы. Мужчына праз акно выцягнуў з дома гаспадара і яго жонку. Зараз прычына пажара высвятляецца: хутчэй за ўсё, крыніцай агню стала электраправодка.

З-за няправільнай эксплуатацыі электраправодкі ад агню пацярпеў і склад у Гатаве. У памяшканні нікога не аказалася. Агонь ахапіў сцены і пашкодзіў вонкавае аздабленне будынка.