На пажарах у Мінскай вобласці за суткі загінулі 2 чалавекі

15 апреля 2019

У Смалявіцкім раёне ў адной з вёсак ноччу загарэлася лазня, у ёй знаходзіўся мужчына. Выратаваць яго не ўдалося.

А ў Пухавіцкім раёне ў начныя гадзіны агонь ахапіў жылы дом у вёсцы Маставая - загінуў гаспадар. Прычыны пажараў высвятляюцца. Усяго ж за мінулыя суткі зарэгістравана 11 ўзгаранняў.