Адукацыя высокіх стандартаў становіцца брэндам Беларусі

23 октября 2018

Адукацыя высокіх стандартаў і па пад'ёмнай цане становіцца брэндам Беларусі. Міжнародны форум ВНУ інжынерна-тэхнічнага профілю высока ацаніў намеснік дзяржсакратара Саюзнай дзяржавы Аляксей Кубрын. Форум сёмы раз прымае нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт. ВНУ сабрала больш за 300 навукоўцаў, выкладчыкаў і студэнтаў з Расіі, Казахстана, Нарвегіі, Польшчы, Швейцарыі, Сербіі і Беларусі. Удзельнікі абмяркуюць моладзевае прадпрымальніцтва, перавагі мадэлі вышэйшай адукацыі "Універсітэт 3.0". Ключавымі тэмамі семінараў стануць таксама падрыхтоўка інжынерных кадраў для ядзернай энергетыкі і аваенне Арктыкі.

Па выніках форуму эксперты выберуць лепшы моладзевы інавацыйны праект Саюзнай дзяржавы.