На скрыжаванні вуліц Куйбышава і Кісялёва сутыкнуліся "рэно" і маршрутнае таксі

15 мая 2019
Сёння раніцай у Мінску на скрыжаванні вуліц Куйбышава і Кісялёва  сутыкнуліся "рэно" і маршрутнае таксі. Сярод пасажыраў ёсць пацярпелыя. Яны дастаўлены ў бальніцу. Усе акалічнасці здарэння высвятляюцца. Больш падрабязна ў нашым вячэрнім выпуску.