Спявак Уладзімір Правалінскі сёння адзначае 60-годдзе

3 сентября 2013

Заслужаны артыст Беларусі спявак Уладзімір Правалінскі сёння адзначае 60-годдзе. Знакаміты выканавец хітоў савецкага часу, ён здабыў вядомасць дзякуючы песне Ігара Лучанка Салаўі Хатыні на Усесаюзным фестывалі моладзі і студэнтаў. Настаўнікам Правалінскага ў свой час быў Іосіф Кабзон. Голас спевака гучаў па ўсім Савецкім Саюзе, у Калоннай зале Дома Саюзаў і канцэртнай зале імя Чайкоўскага. Правалінскі не толькі прафесійны спявак, але і спартсмен. У мінулым ён баксёр, выступаў за зборную Беларусі. І жонка Уладзіміра Міхайлавіча - знакамітая спартсменка, чэмпіёнка свету па штурханні ядра Яніна Карольчык.