На МКАД сёння раніцай гарэла аўто

25 января 2018

У раёне развязкі з вуліцай Ціміразева ля рынка Ждановічы з-за кароткага замыкання палаў капот «Мазды». Ратавальнікам удалося паспяхова ліквідаваць узгаранне. Рух на магістралі адноўлены. Увогуле ў такіх выпадках спецыялісты раяць прыпаркавацца ля абочыны, заглушыць машыну і скарыстацца вогнетушыцелем, які павінен заўсёды быць у даступным месцы.