Каля 3 000 аматараў бегу прынялі ўдзел у лёгкаатлетычным прабегу

20 апреля 2015

Асаблівасцю гэтых спаборніцтваў стаў той факт, што беглі спартсмены-аматары пад хіты рок-н-рола. Студэнты ВНУ паспрабавалі свае сілы ў карпаратыўных забегах на 5 кіламетраў, школьнікі і навучэнцы пераадолелі дыстанцыю 3 кіламетры. Дарэчы, у спаборніцтвах прынялі ўдзел нават маленькія дзеці. У праграме знайшлося месца і эстафеце. А самыя цягавітыя, іх набралася амаль дзве сотні чалавек, замахнуліся на 15-кіламетровую дыстанцыю.

Многія ўдзельнікі на старт прабегу выйшлі ўпершыню. Для большасці галоўнай была не перамога, а добрыя эмоцыі і адрэналін. Але пераможца ў прабегу ўсё ж ёсць. Лепшы час на 15-кіламетровай дыстанцыі паказаў Юрый Капцераў з Магілёва.