На Мінскай кальцавой фура сутыкнулася з "Рэно"

9 февраля 2017

На Мінскай кальцавой фура сутыкнулася з "Рэно" падчас перамяшчэння з другой паласы на першую. Цяжкагруз не саступіў дарогу легкавой машыне. "Рэно" ўрэзалася ў раздзяляльную агароджу, ніхто не пацярпеў.

Каб пазбегнуць падобных выпадкаў, супрацоўнікі ДАІ раяць вадзіцелям з улікам галалёдзіцы выбіраць бяспечную хуткасць, пазбягаць рэзкіх манеўраў, у тым ліку падчас абгону. Марознае надвор'е захаваецца ў сталіцы і ў наступныя дні. Магчымы туман, на дарогах будзе слізка. Толькі ў выхадныя пацяплее, аднак зімовы характар надвор'я захаваецца.