У Маладзечне адкрыўся Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі

7 июня 2019

У гэтыя хвіліны на сцэне Палаца культуры праходзіць конкурс маладых выканаўцаў  беларускай  эстраднай песні. Яны выступаюць пад музычнае  суправаджэнне  Нацыянальнага  акадэмічнага  аркестра Беларусі  пад кіраўніцтвам  народнага артыста Беларусі Міхаіла Фінберга.

Імёны  лаўрэатаў  аб'явяць сёння вечарам падчас цырымоніі ўрачыстага адкрыцця. Фестываль "Маладзечна-2019" працягнецца і заўтра. На святочных гарадскіх пляцоўках  праходзяць творчыя сустрэчы, выставы і  тэатральныя  пастаноўкі.