На месцы аварыі грузавога цягніка працуюць каля 200 спецыялістаў

25 июля 2019

У гэтыя хвіліны працягваюцца аднаўленчыя работы  на месцы аварыі грузавога цягніка на ўчастку Віцебск - Орша  ля вёскі Замасточча. Задзейнічана каля 200 спецыялістаў розных ведамстваў. 53 вагоны цягніка адбуксіравалі  на бяспечную адлегласць. Пацярпелых няма. Зараз цыстэрны прыбіраюць з месца здарэння. Рух арганізаваны ў аб'езд. 

Аляксандр Худалееў, першы намміністра па надзвычайных сітуацыях Беларусі: "У рамках ліквідацыі дадзенага НЗ наладжана выразнае ўзаемадзеянне,  і сёння ўжо дзве цыстэрны паднятыя. Вядуцца далейшыя работы па аднаўленні. Я думаю, што на працягу сутак будзе адноўлены рух - пагрозы жыццю і здароўю людзей няма".

Ларыса Роздзіна, урач  выязной брыгады інтэнсіўнай тэрапіі: "У сучасны момант кругласутачна тут працуюць чатыры брыгады хуткай дапамогі. Пацярпелых няма. Праходзіла эвакуацыя з найбліжэйшага таварыства "Чыгуначнік" насельніцтва ў суправаджэнні брыгады хуткай дапамогі. Усё прайшло спакойна".

Нагадаем, аварыя адбылася напярэдадні ўвечар. З рэек сышло 15   цыстэрнаў. У адной з іх была выяўлена ўцечка прапану. Яна ўжо ліквідаваная.