Мокры снег стаў прычынай абвальвання даху ў прыватным доме ў Горках

30 января 2019

Пацярпелым мясцовы райвыканкам акажа матэрыяльную дапамогу. Паводле інфармацыі абласнога ўпраўлення МНС, у доме на момант трагедыі знаходзілася гаспадыня-пенсіянерка з сям'ёй. Яны паспелі своечасова пакінуць дом. Дах цалкам абрынуўся, не вытрымаўшы цяжару снегу. Ніхто не пацярпеў.

У сувязі з плюсавымі тэмпературамі і падтаваннем снегу камунальныя службы рэгіёна (у тым ліку - у Горках) пераведзеныя на ўзмоцнены рэжым працы па ачыстцы дахаў.