Дзяўчына без правоў рухалася па сустрэчнай паласе на МКАД і ўчыніла ДТЗ

13 ноября 2022
Лабавае ДТЗ на Мінскай кальцавой. Дзве машыны, за рулём якіх былі жанчыны, сутыкнуліся сёння раніцай. Паводле звестак ДАІ, 21-гадовая дзяўчына на "мерседэсе" заблыталася ў схемах руху і стала рухацца па сустрэчнай паласе, пасля  сутыкнулася з аўтамабілем "Фальксваген". Абодва вадзіцелі з рознымі траўмамі шпіталізаваныя. 

Як стала вядома, маладая асоба, якая кіравала "мерседэсам", ніколі не мела вадзіцельскага пасведчання. На месцы аварыі працуе следча-аператыўная група. За такое правапарушэнне прадугледжана не толькі адміністрацыйная, але і крымінальная адказнасць.