Буйная партыя наркотыкаў затрымана на мяжы

3 мая 2019

Чарговая буйная партыя наркотыкаў затрымана на мяжы. У пункце пропуску "Катлоўка" пры ўездзе па зялёным калідоры з Літвы ў Беларусь падазрэнне выклікаў аўтамабіль з расійскімі нумарамі. Сігнал падаў службовы сабака. Машыну адправілі на паглыблены надгляд. У падлозе мікрааўтобуса было выяўлена падвойнае дно і схованка, дзе было больш як 311 кілаграмаў гашышу, расфасаванага ў брыкеты. Узбуджана крымінальная справа. Вадзіцель - 46-гадовы грамадзянін Расіі - затрыманы і змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання для далейшага разбору.