У Маскве адбылося развітанне з Дзмітрыем Хварастаўскім

27 ноября 2017

Літаральна гадзіну таму ў Маскве ў Канцэртнай зале імя Чайкоўскага адбылося развітанне з Дзмітрыем Хварастоўскім. Ля залы стварылася чарга з ахвочых развітацца са спеваком. Сярод іх артысты еўрапейскіх тэатраў, якія працавалі з народным артыстам Расіі. Дзмітрыя Хварастоўскага крэміруюць. Прах падзеляць на дзве часткі і пахаваюць у Маскве на Новадзявочых могілках і на радзіме спевака ў Краснаярску.