Буйная аварыя ў сталіцы

26 февраля 2018

Як паведамляе ДАІ, сутыкненне ўчыніў п'яны бяспраўнік. Напярэдадні 31-гадовы вадзіцель на "Сітраен" урэзаўся ў аўтамабіль "Лянча". ДТЗ адбылося на вуліцы Гарэцкага каля 9-ці вечара. Вядома, што ў італьянскай машыне ехала сям'я з пяцігадовым дзіцем, якога маці на заднім сядзенні трымала на руках. Удар быў у заднюю частку аўтамабіля. Малы з траўмамі дастаўлены ў РНЦП. Дэталі ўдакладняюцца.