Буйная аварыя паралізавала рух на праспекце Незалежнасці

10 мая 2017

5 чалавек пацярпелі ў выніку сутыкнення маршрутнага таксі з машынай дарожнай службы. Буйная аварыя паралізавала рух на праспекце Незалежнасці ў мікрараёне Уручча. ДТЗ адбылося сёння каля 16 гадзін у раёне вуліцы Русіянава. Рухаючыся ў трэцяй паласе, маршрутка Mercedes Sprinter урэзалася ў спадарожны МАЗ. Як растлумачыў вадзіцель, ён проста не заўважыў машыну дарожнікаў. У выніку сутыкнення пацярпелі 5 пасажыраў мікрааўтобуса, яны шпіталізаваны.

Сяргей Курловіч, інспектар ДПС АДАІ Першамайскага РУУС г. Мінска:

"Са слоў вадзіцеля, ён не заўважыў машыну, што стаяла, і ўчыніў наезд на ТС. Паводле яго слоў, ён звярнуўся да экстраннага тармажэння, але не хапіла яму шляху для спынення. Паводле папярэдніх звестках, пацярпелі 5 чалавек. Адна жанчына - чэрапна-мазгавая траўма, другая жанчына, бабуля, у яе папярэдне пералом сцягна".

Астатнія пасажыры не пацярпелі, яны выбраліся праз запасны выхад. Усе акалічнасці інцыдэнту высвятляе дарожная міліцыя.