Канстанцін Шараверя прысуджаны да пяці з паловай гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці

7 сентября 2016

Экс-дырэктара баскетбольнага клуба "Цмокі-Мінск" Канстанціна Шараверю суд Маскоўскага раёна сталіцы прысудзіў да пяці з паловай гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці. Адбываць пакаранне былы топ-менеджар будзе ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Таксама Канстанціну Шараверу будзе забаронена займаць пэўныя пасады 5 гадоў. Суд прызнаў экс-дырэктара клуба вінаватым адразу па 2 артыкулах - "Крадзеж сродкаў у асабліва буйным памеры шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі". Крымінальная справа была ўзбуджаная па матэрыялах ГУУС Мінска, у красавіку 2014 года пракурор выдаў санкцыю на арышт. З таго моманту Канстанцін Шаравера знаходзіўся пад вартай - гэты перыяд часу суд пастанавіў залічыць у тэрмін пакарання. На абскарджанне прысуду ёсць дзесяць дзён.

Суд апраўдаў Шэраверу па адным з эпізодаў абвінавачання, які быў кваліфікаваны на падставе артыкула аб злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі. Аднак у рэзалютыўнай частцы прысуду, якую зачытаў суддзя, не паведамлялася, па якім менавіта.