КДБ Беларусі спыніў дзейнасць міжнароднай злачыннай групы

2 ноября 2015

На яе рахунку больш за 140 мільярдаў рублёў нявыплачаных падаткаў. У полі зроку праваахоўнікаў - кіраўніцтва груп кампаній "Біякам" і іх партнёры з васьмі краін свету. Зараблялі топ-менеджары на падробленых дакументах пры продажы на тэрыторыі нашай краіны харчовых дабавак, ветэрынарных прэпаратаў і тэхналагічным абсталяванні. Калі тавар прыбываў на мытню, прадстаўнікі кампаніі рабілі замену арыгінальных дакументаў на фіктыўныя. Пры гэтым рэальны кошт тавара завышаўся ў тры разы. Далей фірма прадавала тавар па мінімальнай нацэнцы, але на справе ў прадпрыемства быў каласальны прыбытак, што, зразумела, не адлюстроўвалася ў падатковай дэкларацыі. 

Паведамляецца, што асноўная частка шэрага даходу вярталася ў валюце за мяжу лжэпастаўшчыкам. Ужо канфіскаваны пячаткі падкантрольных фірм з Іспаніі, Партугаліі, Славеніі, Чэхіі, Польшчы, Латвіі, Кіпра і іншых краін. Паводле звестак КДБ, у дачыненні да ўладальніка груп кампаній "Біякам" Андрэя Паўлоўскага, а таксама шасці топ-менеджараў узбуджаны шэраг крымінальных спраў па артыкуле "Ухіленні ад выплаты падаткаў і збораў у асабліва буйным памеры". Ім пагражае да сямі гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.