Да васьмі гадоў пазбаўлення волі прыгавораны доктар-педафіл

18 августа 2017

Сёння МУС Беларусі паведаміла, што ў Мінску да васьмі гадоў пазбаўлення волі прыгавораны доктар-педафіл. Гэта ўрач анестэзіёлаг-рэаніматолаг Цэнтра дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі. Суд Партызанскага раёна вынес рашэнне па справе аб гвалтоўных дзеяннях сексуальнага характару ў дачыненні малалетніх. Паводле даных расследавання, за тры гады з 2012-га па 15-ты ад яго дзеянняў пацярпелі 8 хлопчыкаў. У галоўным міліцэйскім ведамстве адзначылі, што доктар суправаджаў групы дзяцей, якія перанеслі анкалагічныя захворванні, у Італію і Германію.

Георгій Еўчар, афіцыйны прадстаўнік МУС Беларусі: "Як паведамляюць аператыўнікі, супрацьпраўныя дзеянні доктарам учыняліся падчас суправаджэння груп дзяцей, якія выязджалі на аздараўленне ў Германію і Італію. Прычым, злачынствы ўчыняліся, як на тэрыторыі замежных дзяржаў, так і на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Варта адзначыць, што фізічны гвалт у дачыненні дзяцей, практычна не ўжываўся. Прыгнячалася воля пацярпелых, а таксама доктарам нярэдка выкарыстоўваліся бездапаможныя станы дзяцей, а таксама іх асаблівасці псіхафізіялагічнага развіцця".

Нягледзячы на шэраг складанасцяў, якія ўзніклі падчас збору доказнай базы, супрацоўнікі МУС і СК змаглі даказаць віну ўрача.