Ілья Івашка выйшаў у паўфінал турніру ў Фінляндыі
15 ноября 2019
Ілья Івашка не без намагання прабіўся ў паўфінал тэніснага турніру серыі АТР Чэлендж у Хельсінкі. У чвэрцьфінале беларус сустракаўся з прадстаўніком сёмай сотні сусветнага рэйтынгу гаспадара корта Хары Хеліаваары. У першым сэце Івашка пацярпеў паражэнне з лікам 3:6, але атрымаў безумоўную перамогу ў другой партыі 6:1 і ў трэцім сэце 6:2. Сапернік Івашкі па паўфінале вызначаецца ў гэтыя хвіліны.













