Замежніка падазраюць у крадзяжы прадукцыі МТЗ на суму ў 2,3 млн еўра

30 января 2021

Замежнік падазраецца ў крадзяжы прадукцыі МТЗ на суму ў 2 мільёны 300 тысяч еўра. Супрацоўнікі ГУБАЗ устанавілі падазронага ў крадзяжы 154 трактароў. Ім апынуўся кіраўнік замежнага гандлёвага дома ААТ "МТЗ", які размешчаны на тэрыторыі адной з краін Еўрасаюза.

Генпракуратура ўзбудзіла крымінальную справу ў дачыненні грамадзяніна Літвы за крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі ў асабліва буйным памеры.