Імправізаваныя пясчаныя крэпасці выраслі ў гістарычным цэнтры Мінска

17 июля 2018

Такую абарону трымае вуліца Камсамольская, каб супрацьстаяць вялікай вадзе. За апошні тыдзень яе ўжо двойчы затаплівала. Уладальнікі магазінаў і кафэ не знаходзяць іншага выйсця, як агароджваць ўваходы мяшкамі з пяском. Такія самаробныя барыкады павінны стрымаць паток вады.

Праверка сцёкавых труб пад вуліцай Камсамольскай, якую нядаўна рэканструявалі, пакуль не выявіла асноўную прычыну моцных затапленняў. Сёння на месцы працавала брыгада па даследаванні падземных камунікацый, і спецыялісты не зафіксавалі сур'ёзных забруджванняў сцёкаў. Гэта значыць, што пакуль цалкам ліквідаваць праблему затаплення ніжніх паверхаў магазінаў і кафэ немагчыма. Мы працягваем сачыць за сітуацыяй.