Казахстан сёння адзначае Дзень незалежнасці

16 декабря 2018

Казахстан сёння адзначае галоўнае нацыянальнае свята - Дзень незалежнасці. 27 гадоў таму рэспубліка стала суверэннай дзяржавай. У гонар свята па ўсёй краіне праходзяць фестывалі і кірмашы. З Днём незалежнасці Прэзідэнта Казахстана Нурсултана Назарбаева павіншаваў Кіраўнік беларускай дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што стратэгічныя адносіны Мінска і Астаны будуць і далей актыўна развівацца на карысць народаў абедзвюх краін.