Двух гандляроў спайсам затрымалі ў Фрунзенскім раёне Мінска

25 ноября 2014
У іх канфіскавалі электронныя шалi і сто грамаў гатовай курыльнай сумесі. Маладыя мінчане "працавалі" праз Інтэрнэт. У іх абавязкі ўваходзілі так званыя закладкі. Аператыўнікі знайшлі больш за трыццаць такiх тайнікоў.

Да таго ж у Цэнтральным раёне сталiцы затрымалі і маладую жанчыну. Яна спрабавала пранесці на масавае мерапрыемства марыхуану. Цяпер ёй пагражае да 5 гадоў пазбаўлення волі за захоўванне наркотыкаў.