Два чалавекі пацярпелі ў выніку ДТЗ у Мінску

12 октября 2017

Два чалавекі пацярпелі ў выніку ДТЗ на вуліцы Шаранговіча ў Мінску. Дарогу не падзялілі аўтамабілі «Крайслер» і БМВ. Абодва вадзіцелі атрымалі траўмы. Іх даставілі ў бальніцу хуткай дапамогі.

А на Партызанскім праспекце на выездзе з Мінска вадзіцель грузавіка на святлафоры сутыкнуўся з легкавым аўтамабілем. У выніку сабраў цягнік з яшчэ трох машын. Паводле слоў відавочцаў, удар атрымаўся не вельмі моцны, пацярпелых няма.