Дзеянні галоўнага рэдактара "Тут.бай" Марыны Золатавай кваліфікаваныя па артыкуле "Бяздзейнасць службовай асобы"

9 августа 2018

У справе аб несанкцыянаваным доступе да камп'ютарнай інфармацыі БелТА з'явіліся новыя падрабязнасці. Як паведамляюць у Следчым камітэце, сабраныя доказы і сведчанні саміх фігурантаў справы пацвярджаюць факты, якія паслужылі падставай для ўзбуджэння крымінальнай справы. Сярод падазроных па справе аб несанкцыянаваным доступе праходзяць супрацоўнікі выдавецкага дома "Беларуская навука", рэдакцыі "Культура і мастацтва", а таксама кампаній "АйЦіВі", "БелаПАН", "ТутБайМедыя". Таксама паведамляецца, што з улікам устаноўленых акалічнасцяў дзеянні галоўнага рэдактара "Тут.бай" Марыны Золатавай кваліфікаваныя па артыкуле "Бяздзейнасць службоваай асобы". Яна прызнала, што з яе ведання на працягу доўгага часу супрацоўнікі незаконна выкарыстоўвалі рэквізіты доступу да платнай падпіскі РУП "БелТА". Улічваючы яе актыўнае садзейнічанне расследаванню, прынята рашэнне яе адпусціць. Акрамя таго, на волю выйдуць і іншыя фігуранты. Расследаванне крымінальнай справы працягваецца.