Чатырохгадовая дзяўчынка пацярпела ў аварыі ў Мінскім раёне

26 апреля 2017

Паводле папярэдніх звестак, дзіця ў легкавым аўто перавозіла жанчына. Рухалася яна ў напрамку Мядзела і на закругленні дарогі не зладзілася з кіраваннем, вылецела ў кювет і перакулілася. Вадзіцель сур'ёзных траўм не атрымала. А вось жыццё дзяўчынкі, як кажуць інспектары ДАІ, выратавала дзіцячае крэсла. З траўмамі рознай ступені цяжкасці яна шпіталізаваная.