На плошчы Перамогі змянілася арганізацыя дарожнага руху

5 августа 2015

Новая разметка на ўчастку кальцавога руху павінна знізіць колькасць дарожных здарэнняў. Раней, каб праехаць з вуліцы Казлова па крайняй левай паласе ў напрамку цэнтра, вадзіцелі павінны былі павярнуць у суседнюю лінію, чым тармазілі рух адразу двух транспартных патокаў. Зараз тут з'явілася дадатковая паласа для руху па крузе.

Дарэчы, схема руху ад цэнтра ў бок плошчы Якуба Коласа змяняцца не будзе. Транспартны паток тут значна ніжэйшы, чым у процілеглым напрамку.