Былы гендырэктар кампаніі "Тамбаз" асуджаны на шэсць гадоў зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму

30 декабря 2019
Cуд вынес прысуд  былому генеральнаму дырэктару мінскай кампаніі-забудоўшчыка "Тамбаз". Леў Хаюцін вінаваціўся  ў службовай халатнасці і злоўжыванні ўладай. Ён асуджаны  на шэсць гадоў зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Нагадаем, кампанія "Тамбаз" не змагла дабудаваць жылы комплекс "Аркадыя", нягледзячы на тое што дольшчыкі аплацілі свае кватэры. У рашэнні суду таксама гаворыцца  аб маральным кампенсаванні для пацярпелых, якое павінен выплаціць Хаюцін, -  па дзве тысячы рублёў тым, хто падаваў такі іск. У спагнанні ж матэрыяльнай шкоды пацярпелым (а гэта больш за 600 чалавек) адмоўлена. У будучыні гэтыя справы будуць разгледжаныя ў грамадзянскім судзе.

Каб дабудаваць праблемны жылы комплекс "Аркадыя", быў прыняты прэзідэнцкі ўказ № 430. У ім гаворыцца, што дабудоўваць дом будзе ўпраўленне капітальнага будаўніцтва Савецкага раёна. Грошы (а гэта 30 мільёнаў рублёў) вылучаць у выглядзе зваротнай бюджэтнай пазыкі, а трымальнікам жыллёвых аблігацый  абяцана вярнуць страхавыя выплаты.