Браты Доўбашы могуць быць звязаныя з тэрактамі ў Бруселі

22 марта 2016

У шэрагу расійскіх СМІ з'явілася інфармацыя, што з тэрактамі ў Бруселі звязаныя два браты з Беларусі. Паведамляецца, што нібы прадстаўнікі спецслужбаў Расіі папярэджвалі Бельгію аб атаках з боку баевікоў ІДІЛ, сярод якіх Іван і Аляксей Доўбашы. Паводле звестак сілавікоў, яны далучыліся да атрада тэрарыстаў у Сірыі і пасля праходжання баявой падрыхтоўкі вылецелі ў ЕС. З імі быў яшчэ адзін грамадзянін Беларусі - Марат Юнусаў.

І як паведамілі Агенцтву тэленавін у Камітэце дзяржбяспекі Беларусі, гэтыя асобы вядомыя нашым спецслужбам. Зараз у дачыненні да іх праводзяцца праверачныя мерапрыемствы.