Больш за дваццаць кілаграмаў марыхуаны канфіскавалі праваахоўнікі ў жыхара Віцебска

25 июля 2016

Буйную партыю высушанай травы затрыманы захоўваў у сваёй кватэры, а таксама на тэрыторыі дачнага дома. Схаваныя наркотыкі былі ў некалькіх спецыяльна абсталяваных схованках. Вядома, што вырошчваў марыхуану мужчына самастойна. Пад плантацыі выбіраў закінутыя зямельныя ўчасткі ў Віцебскім раёне. Частка ўраджаю расла ў лесе. Акрамя марыхуаны, у доме выяўленыя курыльныя трубкі, шалі і пакавальныя пакеты.

аператыўны супрацоўнік УНіПГЛ УУС Віцебскага аблвыканкама: 

"Затрыманы растлумачыў, што вырошчваў асабіста для сябе. Нягледзячы на вялікія аб'ёмы, растлумачыў, што з'яўляецца наркаманам са значным стажам ужывання наркотыкаў. Факт захоўвання ён прызнае, але факт вырошчвання і захоўвання з мэтай збыту адмаўляе. Праводзяцца мерапрыемствы па зборы доказаў аб яго дачыненні да збыту наркатычных сродкаў".

Па факце ўзбуджаная крымінальная справа. Артыкул прадугледжвае да пяці гадоў пазбаўлення волі.