Беларускія мытнікі спынілі небяспечную кантрабанду

28 марта 2017

Агнястрэльная зброя, баявыя патроны, забароненая літаратура. Беларускія мытнікі спынілі небяспечную кантрабанду. У пункце пропуску "Брузгі" быў затрыманы грамадзянін Расіі. У яго пад адзеннем знайшлі рэвальвер. А ў машыне, на якой яго вёз з Польшчы грамадзянін Літвы, праваахоўнікі адшукалі 46 патронаў, карцеч, кінжал і кнігу Mein Kampf 41-га года выдання.

Сяргей Мазырка, начальнік аддзела Гродзенскай рэгіянальнай мытні: "Паводле заключэння эксперта ўпраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Гродзенскай вобласці, патроны з'яўляюцца 9 мм пісталетнымі баявымі патронамі Browning, рэвальвер - наразной агнястрэльнай зброяй".

Узбуджана крымінальная справа. 56-гадоваму расіяніну пагражае да сямі гадоў пазбаўлення волі. Паводле папярэдняй інфармацыі, у мужчыны ёсць пасведчанне на права жыхарства ў Германіі. Прызнацельных паказанняў ён пакуль не дае.