Беларускія пагранічнікі спынілі спробу несанкцыянаванага выезду з пункта пропуску "Прывалка"

7 марта 2018

Інцыдэнт адбыўся сёння ноччу. 26-гадовы грамадзянін Беларусі на аўтамабілі Audi праходзіў афармленне на выезд у Літву. Але ў нейкі момант мужчына развярнуў свой аўтамабіль і на высокай хуткасці накіраваўся ў адваротны бок. Выехаць з пункта пропуску яму не ўдалося. Ён быў спынены з дапамогай спецсродкаў.

Антон Бычкоўскі, афіцыйны прадстаўнік ДПК Беларусі: "Транспартны сродак атрымаў значныя пашкоджанні. Вадзіцель і людзі, якія прысутнічалі ў пункце пропуску, не пацярпелі. Парушальнік затрыманы, прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу. Зараз сумесна з супрацоўнікамі мытні праводзяцца дадатковыя праверачныя мерапрыемствы".

Для разгляду на месца здарэння былі выкліканы супрацоўнікі ДАІ. Што менавіта стала прычынай такіх дзіўных паводзін вадзіцеля - зараз устанаўліваецца.