Аварыя з удзелам двух аўто ў цэнтры сталіцы

3 марта 2021
Сёння раніцай вадзіцель LADA рухаўся па вуліцы Гарадскі Вал у напрамку праспекта Незалежнасці, падчас павароту налева  не заняў крайняе левае становішча. У выніку  машына сутыкнулася з Volkswagen, які рухаўся ў спадарожным напрамку,  у крайняй левай паласе. У аварыі ніхто не пацярпеў, аўтамабілі атрымалі механічныя пашкоджанні. Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае,  што  падчас перастраення неабходна саступіць дарогу.