На ўзровень сярэдняй спецадукацыі плануюць набраць 39 тыс. абітурыентаў

7 августа 2023

Доля прыёму навучэнцаў на аснове агульнай базавай адукацыі (выпускнікоў 9 класаў) у 2023 годзе павялічылася на 12,5 %. Удасканальваецца структура падрыхтоўкі кадраў, каб узмацніць дынамічнае развіццё эканомікі краіны.

Упершыню на базе каледжаў вядзецца набор па васьмі спецыяльнасцях. Новыя з іх - рэстаўрацыйна-аднаўленчыя працы, выраб аптычных прыбораў і фларыстычны дызайн. На ўзровень сярэдняй спецадукацыі плануюць набраць 39 тыс. абітурыентаў, з іх больш як 27 тыс. чалавек паступяць на бюджэт.

У Беларусі на ўзровень сярэдняй спецыяльнай адукацыі прымаюць 156 каледжаў. Застаюцца папулярнымі медыцынскія, творчыя і звязаныя з аўтаматызацыяй вытворчасці і транспартам спецыяльнасці.