Аварыя з матацыклістам на сталічнай кальцавой

10 октября 2018

Байкер рухаўся па МКАД у напрамку вёсцы Зацань і сутыкнуўся з Mercedes - аўто рухалася ў спадарожным напрамку. У выніку аварыі вадзіцель матацыкла атрымаў лёгкія траўмы. Акалічнасці высвятляюцца.

І яшчэ адно ранішняе здарэнне на кальцавой. Ля мікрараёна "Каменная горка"сутыкнуліся адразу тры аўто. Вадзіцель Land Rover не паспеў затармазіць і ўрэзаўся ў Subaru, які ад моцнага ўдару сутыкнуўся з Mercedes. Сур'ёзных траўм ніхто не атрымаў.