Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Беларусі гатова рэдагаваць 345-ы ўказ

30 июля 2018

Гэта дакумент па развіцці бізнесу ў сёлах і малых гарадах. Зараз магчымыя варыянты распрацоўвае рабочая група. З пачатку года з выкарыстаннем прэферэнцый новага ўказа адкрылася амаль 700 суб'ектаў гаспадарання. Прычым 500 з іх - індывідуальныя прадпрымальнікі. Гэта магчымасць стварэння новых рабочых месцаў і развіццё сферы паслуг для сельскага насельніцтва.

Наступнае пасяджэнне рабочай групы запланаванае на заўтра. Таксама працягнуць растлумачэнні прэферэнцый новага дакумента для бізнесу ў рэгіёнах краіны.