Аўстралійскі мегаполіс Брысбен рыхтуецца да новага ўдару стыхіі

28 января 2013


Пад пагрозай затаплення 5 тысяч дамоў. Моцныя ліўні і вецер у штаце Квінсленд не сціхаюць вось ужо некалькі дзён. Іх прычынай стаў трапічны цыклон Освальд. Асабліва трывожнае становішча ў апошнія гадзіны склалася на поўначы мегаполіса. Хуткасць ветру дасягае 150 кіламетраў за гадзіну. Тут пранесліся шэсць тарнада. Загінулі тры чалавекі.