7 гадоў пазбаўлення волі за здзекаванне з падлеткаў

3 марта 2017

Cтаў вядомы прыгавор Віцебскага абласнога суда Станіславу Ганчарову. Вердыкт - 7 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем у калоніі ўзмоцненага рэжыму. Абвінавачаны быў затрыманы ў красавіку мінулага года за злоснае хуліганства. Ён і некалькі яго таварышаў (яны сёння таксама на лаве падсудных) здзекаваліся з падлеткаў і ўсё, што адбываецца, запісвалі на відэа. У прыватнасці, яны пры дапамозе фізічнага ўздзеяння прымушалі школьнікаў выкрыкваць розныя лозунгі і ўздымаць руку ў нацысцкім прывітанні. Асобна адзначалася, што Ганчароў з 2014 па 2016 гады прымаў удзел у баявых дзеяннях на тэрыторыі Украіны ў складзе батальёна "Азоў". Прыгавор можа быць абскарджаны на працягу 10 дзён.