56-гадовы вадзіцель легкавой машыны загінуў падчас начной аварыі ў Мінскім раёне

2 октября 2018

Паводле папярэдніх звестак, ён рухаўся на “опелі”, не справіўся з кіраваннем, выехаў на сустрэчную паласу і сутыкнуўся з фурай. ДТЗ здарылася на трасе Мінск – Маладзечна - Нарач каля вёскі Шчарбіны. Ад атрыманых траўм мужчына загінуў на месцы яшчэ да прыезду хуткай дапамогі. Праводзіцца праверка.

І яшчэ адно здарэнне ў Мінскім раёне: легкавы аўтамабіль сутыкнуўся з ласём. Жывёліна перабягала дарогу, ад сутыкнення з машынай загінула. Пасажыра аўтамабіля супрацоўнікам МНС прыйшлося дэблакіраваць. 37-гадовы мужчына з рознымі траўмамі быў дастаўлены ў бальніцу.