Жыхары Глыбокага навялі парадак на тэрыторыі мемарыяла "Урочышча Барок"

31 марта 2021
Цяжка ўявіць, што памяці тых, хто цаной свайго жыцця здабываў мірнае неба, дзякуючы каму ў нас ёсць жыццё і будучыня, ужо ў нашы дні можна здрадзіць. Святы доўг кожнага беларуса абараніць нашы маральныя каштоўнасці і ідэалы, перадаць гістарычную праўду маладому пакаленню і захаваць нашу памяць  у аповедах і гістарычных месцах. Сёння неабыякавыя жыхары Глыбокага навялі парадак на тэрыторыі мемарыяла "Урочышча Барок". Тут з верасня 1941 года дзейнічаў лагер для савецкіх ваеннапалонных. Людзі паміралі ад голаду і хвароб, тых, хто выжыў, фашысты адпраўлялі на расстрэл. Хроніка тых страшных гадоў  у рэпартажы Марыны Раманоўскай (відэа).