21-гадовая дзяўчына і яе хлопец затрыманыя за незаконны абарот наркотыкаў

26 марта 2018

У Мінску затрыманыя 21-гадовая дзяўчына і яе хлопец за незаконны абарот наркотыкаў. Спецаперацыя праводзілася ў дачыненні да закладчыцы, але падчас затрымання ў кватэры знаходзіўся і яе 24-гадовы сужыцель, у якога знайшлі марыхуану. А пазней падчас вобыску байцы наркакантролю знайшлі і партыю псіхатропнага рэчыва Альфа-PVP.

У дачыненні да падазроных узбуджана крымінальная справа за незаконны абарот наркотыкаў.