10 чалавек затрыманы ў Маладзечне за захоўванне наркотыкаў

26 августа 2015

Буйную спецаперацыю ў некалькі этапаў правялі пры падтрымцы байцоў САХРа. Асноўным фігурантам справы стаў 34-гадовы мясцовы жыхар. Раней дылер ужо быў судзімы за незаконны абарот наркотыкаў. Паведамляецца, што спачатку аператыўнікі выйшлі на аўтамабіль з трыма пакупнікамі марыхуаны, а праз гадзіну ў гэта ж месца завіталі яшчэ трое аматараў лёгкіх наркотыкаў. Астатніх фігурантаў затрымалі ўжо ў двары наркагандляра.

Ва ўсіх затрыманых пры сабе праваахоўнікі знайшлі марыхуану. У дачыненні да гандляра ўжо ўзбуджана крымінальная справа. Пакупнікам таксама не пазбегнуць адказнасці за захоўванне наркотыкаў.