Званне чэмпіёна спаборніцтваў "Залатая шайба" заваявалі "Мядзведзі"

21 марта 2019

Сёння названыя першыя ўладальнікі кубкаў рэспубліканскіх спаборніцтваў па хакеі сярод дзяцей і падлеткаў "Залатая шайба" на прызы Прэзідэнта Беларусі. На Лядовай арэне ў Оршы сустрэліся восем каманд дывізіёна А ў малодшай узроставай групе - гэта непрафесійныя спартсмены, пераможцы абласных спаборніцтваў з усіх рэгіёнаў краіны, у тым ліку сталіцы. У выніку званне чэмпіёна заваявалі "Мядзведзі" - каманда Маскоўскага раёна Мінска.

Пётр Воран, начальнік упраўлення фізічнай культуры Міністэрства спорту і турызму Беларусі: "Была напружаная гульня фіналу, добрае ўражанне, запал. І хацелася б пажадаць гэтым дзецям і далей расці ў сваёй спартыўнай кар'еры. Каб гэтыя зорачкі "Залатой шайбы" сталі зоркамі Алімпійскіх гульняў".

Усе ўдзельнікі "Залатой шайбы" адзначаныя каштоўнымі падарункамі. Ужо заўтра фінал спаборніцтваў у той жа ўзроставай групе, але ўжо дывізіёна  В - прыме "Бабруйск-Арэна".