Зоран Міланавіч - новы прэзідэнт Харватыі

6 января 2020
Былы прэм'ер-міністр Харватыі стаў новым кіраўніком дзяржавы. Зоран Міланавіч заручыўся падтрымкай звыш 52 % выбаршчыкаў, а дзеючы прэзідэнт Калінда Грабар-Кітаравіч адстала ад яго крыху больш як на 5 %. Знешняя палітыка новаабранага кіраўніка дзяржавы арыентаваная на Еўрапейскі саюз і больш цеснае супрацоўніцтва з ЗША.