Часопіс Time назваў галоўных прэтэндэнтаў на Нобелеўскую прэмію міру

4 октября 2018

Амерыканскі часопіс Time назваў галоўных прэтэндэнтаў на Нобелеўскую прэмію міру. Сёлета ў шорт-лісце 331 кандыдат. З іх 216 – прыватныя асобы. Галоўныя прэтэндэнты - лідар КНДР Кім Чэн Ын і прэзідэнт Карэі Мун Чжэ Ін. Ім могуць уручыць узнагароду за апошнія падзеі на Карэйскім паўвостраве. Ёсць у спісе фаварытаў і Дональд Трамп. І зноў за дыпламатыю з КНДР. Уладальніка Нобелеўскай прэміі міру камітэт назаве заўтра ў Осла.