Жыхары Мілана сталі сведкамі шакавальнага дзейства

3 октября 2013

Жыхары Мілана сталі сведкамі шакавальнага дзейства: на адной з цэнтральных вуліц горада нечакана ўсплыла гіганцкая чорная субмарына. Падлодка ўзламала асфальт і пашкодзіла прыпаркаваны аўтамабіль. Пакуль з лодкі спрабавалі выбрацца маракі, на месца прыбылі пажарнікі, паліцыя і машыны хуткай дапамогі. Капітан у вушанцы і па прозвішчы Васільеў на ламанай англійскай паспрабаваў растлумачыць журналістам, што ж адбылося насамрэч.
Усё было добра спланаванай пастаноўкай - а менавіта рэкламай мясцовай страхавой кампаніі, супрацоўнікі якой раскроілі вуліцу і закапалі падробленую лодку, пакуль горад спаў.