Жыхары амерыканскага горада Уофард-Хайтс эвакуіраваныя

17 июня 2014

Некалькі тысяч жыхароў амерыканскага горада Уофард-Хайтс у штаце Каліфорнія эвакуіраваныя з-за ляснога пажару. У мінулыя выхадныя агонь распаўсюдзіўся на тэрыторыі амаль 4 квадратныя кіламетры і падышоў ушчыльную да Нацыянальнага запаведніка Секвоя. На барацьбу са стыхіяй кінуты больш за тысячу пажарных і верталёты. Сітуацыя ўскладняецца моцным ветрам, які спрыяе распаўсюджванню полымя. Як вядома, у Каліфорніі ў летні сезон, калі стаіць гарачае і сухое надвор'е, лясныя пажары не рэдкасць.